оргія, ✂, ж.
Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы — абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства).
ордэн1, ✂, м.
Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.
- О. Кастуся Каліноўскага.
- О. Маці.
|| прым. ордэнскі, ✂.
ордэн2, ✂, м.
Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.).
|| прым. ордэнскі, ✂.
ордэр1, ✂, м.
Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.
- О. на вобыск.
- Расходны о.
- О. на кватэру.
|| прым. ордэрны, ✂.
ордэр2, ✂, м. (спец.).
Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).
осмас, ✂, м. (спец.).
Прасочванне растваральніку ў раствор скрозь напаўпранікальныя або раслінныя перапонкі, тканкі.
осмій, ✂, м. (спец.).
Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.
|| прым. осміевы, ✂.
отарыналарынгалогія, ✂ і оталарынгалогія, ✂, ж.
Раздзел медыцыны, што займаецца захворваннямі вуха, горла, носа і іх лячэннем.
|| прым. отарыналарынгалагічны, ✂ і оталарынгалагічны, ✂.
отарыналарынголаг, ✂ і оталарынголаг, ✂, м.
Урач — спецыяліст па отарыналарынгалогіі, оталарынгалогіі.