Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабварваць, ; зак.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. гародніну.

паабвешваць, ; зак.

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. сцены карцінамі.

паабвіваць, ; зак.

Абвіць усё, многае.

  • Хмель паабвіваў слупы.

паабвінавачваць, ; зак.

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвісаць, ; зак.

Абвіснуць — пра ўсё, многае.

  • Галіны вярбы паабвісалі.

паабводзіць, ; зак.

Абвесці чым-н. усё, многае.

  • П. малюнкі рамкамі.

паабвязвацца, ; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх.

  • Жанчыны паабвязваліся хусткамі.

паабвязваць, ; зак.

  1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае.

    • П. яблынькі на зіму.
  2. Абвязваць некаторы час.

паабгаблёўваць, ; зак.

Абгабляваць усё, многае.

  • П. дошкі.

паабганяць, ; зак.

  1. Абганяючы, выперадзіць усіх, многіх.

    • П. машыны.
  2. Абараць акучнікам усё, многае.

    • П. бульбу.