Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабгараць, ✂ і паабгарваць, ✂; зак.

Абгарэць у нейкай ступені.

  • Дрэвы месцамі паабгаралі (і паабгарвалі).

паабгароджваць, ✂; зак.

Абгарадзіць усё, многае.

  • П. сады.

паабгніваць, ✂; зак.

Абгніць зверху або з краёў ці абгніць у многіх месцах.

  • З. краёў дошкі паабгнівалі.

паабгортваць, ✂; зак.

  1. Абгарнуць усё, многае.

    • П. кнігі.
  2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

    • П. бульбу акучнікам.

паабгрызаць, ✂; зак.

Абгрызці з усіх бакоў што-н. або абгрызці ўсё, многае.

  • П. косткі.

паабдзёўбваць, ✂; зак.

Абдзяўбці з усіх бакоў або ўсё, многае.

  • Птушкі паабдзёўбвалі вішні.

паабдзіраць, ✂; зак.

Абадраць у многіх месцах, кругом або ўсё, многае.

  • П. кару на дрэвах.
  • П. ногі.

паабжынаць, ✂; зак.

Абжаць усё, многае.

  • П. траву каля кустоў.

паабклейваць, ✂; зак.

Абклеіць усё, многае.

  • П. сцены абоямі.

паабкопваць, ✂; зак.

Абкапаць усё, многае.

  • П. яблыні.