Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пааб’ядацца, ✂; зак.

Аб’есціся — пра ўсіх, многіх.

  • Каровы пааб’ядаліся канюшыны.

пааб’ядаць, ✂; зак.

Аб’есці з усіх бакоў што-н. або ўсё, многае.

  • Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

паадбівацца, ✂; зак.

  1. Адбіцца, адкалоцца — пра ўсё, многае.

    • Тынкоўка на сценах паадбівалася.
  2. Адстаць ад тых, з кім быў разам — пра ўсіх, многіх.

    • Авечкі паадбіваліся ад статка.

паадбіваць, ✂; зак.

Адбіць усё, многае або ў многіх месцах.

  • П. абшыўку.
  • П. далоні, працуючы.

паадбіраць, ✂; зак.

Адабраць, сілай забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. стрэльбы ў браканьераў.

паадбудоўваць, ✂; зак.

Адбудаваць усё, многае.

  • П. гарады.

паадвальвацца, ✂; зак.

  1. Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

    • Тынкоўка паадвальвалася.
  2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

    • П. на спінкі крэслаў.

паадвальваць, ✂; зак.

Адваліць усё, многае.

  • П. каменне ад сцяны.

паадводзіць, ✂; зак.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у сад.
  • П. кандыдатуры.

паадвозіць, ✂; зак.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. людзей на станцыю.