Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пааддаваць, ✂; зак.

Аддаць адно за другім усё, многае; вярнуць усё пазычанае.

  • П. даўгі.

пааддзірацца, ✂; зак.

Ададрацца — пра ўсё, многае.

  • Падмёткі пааддзіраліся.

пааддзіраць, ✂; зак.

Ададраць у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. дошкі.

пааддзяляць, ✂; зак.

Аддзяліць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. сыноў.

паадзначаць, ✂; зак.

Адзначыць што-н. у многіх месцах або ўсіх, многіх.

  • П. адсутных у журнале.

паадзываць, ✂; зак.

Адазваць усіх, многіх.

  • П. дыпламатаў.

паадзявацца, ✂; зак.

Адзецца, убрацца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзяўчаты паадзяваліся ва ўсё святочнае.

паадзяваць, ✂; зак.

Адзець, убраць усіх, многіх.

  • П. дзяцей.

паадказваць, ✂; зак.

Адказаць на ўсё, многае.

  • П. на ўсе пытанні, пісьмы.

паадкаркоўваць, ✂; зак.

Адкаркаваць усё, многае.

  • П. бутэлькі.