Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабсмальваць, ✂; зак.

Тое, што і паасмальваць.

паабсмольваць, ✂; зак.

Тое, што і паасмольваць.

паабстрыгаць, ✂; зак.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. ногці.
  • П. усіх авечак.

паабсыхаць, ✂; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Адзенне паабсыхала.

паабсякаць, ✂; зак.

Абсячы ўсё, многае.

  • П. сухія галіны.

паабціраць, ✂; зак.

Абцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. пыл з рэчаў.

паабцярэбліваць, ✂; зак.

Абцерабіць усё, многае.

  • П. сучча.

паабчышчаць, ✂; зак.

  1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. боты ад снегу.
  2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

    • За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

паабчэсваць, ✂; зак.

Абчасаць усё, многае.

  • П. бярвенне.

паабшываць, ✂; зак.

  1. Абшыць усё, многае.

    • П. рукавы футрам.
  2. Абабіць што-н. з мэтай уцяплення.

    • П. сцены дошкамі.
  3. Пашыць для ўсіх, многіх вопратку, адзенне.

    • П. дзяцей.