Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабкошваць, ; зак.

Абкасіць усё, многае.

  • П. палеткі.

паабліваць, ; зак.

Абліць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

паабліцоўваць, ; зак.

Абліцаваць усё, многае.

  • П. сцены пліткай.

паабломваць, і паабломліваць, ; зак.

Абламаць усё, многае.

  • П. сухія галіны.

пааблямоўваць, ; зак.

Аблямаваць усё, многае.

  • П. рукавы футрам.

паабмотваць, ; зак.

Абматаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. ногі анучамі.

паабмываць, ; зак.

Абмыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. раны.
  • П. дзяцей.

паабмярзаць, ; зак.

Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Тратуары паабмярзалі.

паабразаць, ; зак.

Абрэзаць усё, многае.

  • П. сухое галлё.

паабрываць, ; зак.

  1. Зрываючы, абарваць усё, многае.

    • П. яблыкі.
  2. Адарваць усё, многае.

    • П. правады.