Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадносіць, ; зак.

  1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. пазычаны посуд.
    • П. дзяцей у яслі.
  2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.

    • Вецер паадносіў лодкі ад ад берага.

паадпадаць, ; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

  • Паадпадаў тынк.
  • У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

паадпілоўваць, ; зак.

Адпілаваць адно за другім усё, многае.

  • П. галіны.

паадпіхаць, і паадпіхваць, ; зак.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. крыгі ад берага.

паадпорваць, ; зак.

Адпароць адно за другім усё, многае ці ў многіх месцах.

  • П. падкладку з бакоў.

паадпраўляць, ; зак.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. пасылкі.

паадпускаць, ; зак.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. супрацоўнікаў у адпачынак.
  • П. бароды.

паадразаць, ; зак.

Адрэзаць усё, многае.

  • П. карэньчыкі грыбоў.

паадрастаць, ; зак.

Адрасці ў многіх месцах, на ўсіх, многіх.

  • На вярбе паадрасталі галінкі.

паадрывацца, ; зак.

Адарвацца — пра ўсё, многае.

  • Гузікі паадрываліся.