Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадцвітаць, ; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае.

  • Кветкі паадцвіталі.

паадціраць, ; зак.

Адцерці ўсё, многае або вярнуць адчувальнасць расціраннем усяму, многаму.

  • П. плямы.
  • П. абмарожаныя вушы.

паадцягваць, ; зак.

Адцягнуць, перамясціць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. жэрдзе.

паадчыняць, ; зак.

Адчыніць усё, многае або што-н. у многіх месцах.

  • П. вокны.

паадчышчаць, ; зак.

Адчысціць усё, многае.

  • П. адзенне.

паадшпільваць, ; зак.

Адшпіліць адно за другім усё, многае.

  • П. гузікі.

паадшрубоўваць, ; зак.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае.

  • П. гайкі.

паадшукваць, ; зак.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. сваякоў.
  • П. згубленыя рэчы.

паакучваць, ; зак.

  1. Акучыць усё, многае.

    • П. бульбу.
  2. Акучваць некаторы час.

    • П. да паўдня.

паападаць, ; зак.

Апасці — пра ўсё, многае.

  • Лісце паападала з дрэў.