Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ода, ✂, ж.

Урачысты верш, прысвечаны якой-н. гістарычнай падзеі ці герою.

|| прым. адычны, ✂.

одапісец, ✂, м.

Аўтар, які піша оды.

одум, ✂, м. (разм.).

Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі.

  • Іншы раз яго агортваў о. пра здзейсненае.

ой, ✂ і ой-ой-ой, выкл.

  1. Выражае спалох, здзіўленне, боль.

  2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (разм.).

    • Жылося ой як цяжка.
    • Нялёгка было, ой нялёгка.

окаць, ✂; незак.

Гаварыць, захоўваючы ў вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных: вода замест вада.

|| наз. оканне, ✂.

окаючы, ✂.

У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о».

  • О. Дыялект.

ом, ✂, м.

Адзінка электрычнага супраціўлення.

|| прым. амічны, ✂.

омметр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах.

|| прым. омметрычны, ✂ і омметравы, ✂.

омнібус, ✂, м.

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прым. омнібусны, ✂.

омуль, ✂, м.

Рыба з сямейства ласосяў.

|| прым. амулёвы, ✂.

  • Амулёвая ікра.