Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няшчадны, (кніжн.).

  1. Бязлітасны, няўмольны.

    • Няшчадная смерць.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення.

    • Няшчадная спёка.

|| наз. няшчаднасць, .

няшчасны, .

  1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

    • Н. чалавек.
  2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

    • Н. выпадак.
  3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

    • Н. дзень.
  4. Нікчэмны, мізэрны (разм.).

    • Бедныя людзі цягаліся па свеце, зараблялі няшчасныя рублі.
  5. Ужыв. як лаянка (разм.).

    • Дык гэта ты, чарвяк н., спаіў Сяргея?

няшчасце, , н.

  1. Бяда, гора; няшчасны выпадак.

    • Н. на чыгунцы.
    • Н. мне з табой!
  2. Няўдача, адсутнасць поспеху.

    • Шчупак з кручка сарваўся, вось н.

няяснасць, , ж.

  1. гл. няясны.

  2. Што-н. незразумелае, няяснае.

    • Рассеяць усе няяснасці.

няясны, .

  1. Які дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі.

    • Няясныя абрысы гор.
  2. Які ледзь чуваць.

    • Няясныя словы песні.
  3. Не зусім зразумелы, невыразны.

    • Н. намёк.

|| наз. няяснасць, .

няясыць, , ж.

Буйная птушка атрада соў.

няяўка, , ж. (афіц.).

Адсутнасць каго-н. там, дзе абавязкова патрэбна быць, куды неабходна з’явіцца.

  • Н. на заняткі.
  • Н. ў суд.

о, выкл.

  1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад.

    • О, якая ў вас прасторная кватэра!
    • О, якія тут чароўныя мясціны!
    • О, як гэта ўсё мне надакучыла.
  2. Ужыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

    • О, як хочацца ўсё гэта хутчэй забыць!

обер-..., прыстаўка.

  1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр. обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.

  2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (разм.), напр. обер-бандыт, обер-жулік, обер-шэльма.

ого, і о-го-го, выкл.

Выражае здзіўленне, ацэнку.

  • Ого (ці о-го-го), колькі грыбоў назбіралі!