Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

носкі, .

Які доўга носіцца, моцны.

  • Носкія боты.

|| наз. носкасць, .

носчык, , м.

Рабочы, які пераносіць ручны багаж на вакзале; насільшчык.

носьбіт, , м.

  1. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.

    • Носьбіты мовы.
  2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі-н. уласцівасцямі.

нота1, , ж.

  1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.

    • Высокая н.
    • Гучная н.
  2. мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.

    • Іграць па нотах.
    • Як па нотах (перан. без цяжкасцей, вельмі лёгка).
  3. перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.

    • Н. незадаволенасці ў голасе.

|| памянш. нотка, .

|| прым. нотны, .

нота2, , ж.

Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.

  • Н. пратэсту.

  • Вербальная нота — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.

|| прым. нотны, .

ноу-хау, нескл., н. (спец.).

Дакументальна аформленая інфармацыя пра сучасныя тэхналогіі, навукова-тэхнічныя дасягненні, камерцыю, сэрвіс.

ноч, , ж.

Частка сутак з вечара да раніцы.

  • На ноч гледзячы (позна вечарам, напроці ночы).
  • Н. у ноч (кожную ноч).

  • Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.

  • Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.

|| ласк. ночка, , ночанька, і ночачка, .

|| прым. начны, .

ноччу, прысл.

У начны час.

  • Прыехаць н.

ноша, , ж.

Груз, які пераносіцца на сабе.

  • Цяжкая н.

|| памянш. ношка, .

ношаны, .

Які быў ва ўжыванні, не новы.

  • Н. касцюм.