Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кошка2, , ж.

  1. мн. Жалезныя шыпы або іншыя прыстасаванні, якія мацуюцца да абутку для пад’ёму на слупы, мачты і пад.

  2. Невялікі якар (спец.).

кошка3, , ж. (уст.).

Даўней: раменны бізун з некалькімі хвастамі.

кошт, , м.

  1. Выражаная ў грашах вартасць чаго-н.

    • К. вытворчасці.
  2. Сродкі, рахунак.

    • Пабудаваць кватэру за свой к.
    • Набыць пуцёўку за свой к.

кошык, , м.

Тое, што і кош (у 1 знач.); невялікі кош.

|| прым. кошыкавы, .

кпіны, , м.

Злыя жарты з каго-, чаго-н.

|| прым. кпінны, .

кпіць, ; незак.

Насміхацца.

  • Нельга к. з чалавека.

кплівы, .

  1. Які любіць насміхацца з іншых, схільны да кпін.

    • Кплівая суседка.
  2. Які заключае ў сабе кпіны, насмешку.

    • К. тон.
    • К. выраз твару.

|| наз. кплівасць, .

краб, , м.

  1. Род марскога рака з дзесяццю нагамі.

  2. мн. Кансервы з мяса гэтай жывёліны.

  3. Эмблема на форменнай фуражцы маракоў (разм.).

|| прым. крабавы, .

  • К. промысел.

крабалоў, , м.

  1. Лавец крабаў.

  2. Судна для лоўлі крабаў, а таксама плывучы завод, які апрацоўвае і кансервуе крабаў.

|| прым. крабалоўны, .

кравец, , м.

Спецыяліст па шыццю адзення, пераважна мужчынскага.

|| прым. кравецкі, .