Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каланізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

  2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.

|| наз. каланізацыя, ✂.

|| прым. каланізацыйны, ✂.

каланізатар, ✂, м.

  1. Той, хто праводзіць палітыку каланіялізму.

  2. Той, хто засяляе пустуючыя землі, каланіст (уст.).

|| прым. каланізатарскі, ✂.

каланіст, ✂, м.

Жыхар калоніі (у 2 і 4 знач.).

|| ж. каланістка, ✂.

|| прым. каланісцкі, ✂.

каланіца, ✂, ж. (разм.).

Калёсная мазь (часцей адпрацаваная).

каланіялізм, ✂, м.

Палітыка каланіяльнага прыгнёту.

|| прым. каланіялісцкі, ✂.

каланок, ✂, м.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, а таксама яго футра.

|| прым. каланковы, ✂.

каланча, ✂, ж.

Дазорная вышка над будынкам пажарнай часці.

  • Пажарная к.

калапс, ✂, м. (спец.).

Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю.

каларадскі:

  • Каларадскі жук — буравата-жоўты з чырвонымі палоскамі бульбяны шкоднік сямейства лістаедаў, які аб’ядае лісце бульбы і іншых паслёнавых культур.

каларатура, ✂, ж. (спец.).

Віртуозныя, тэхнічна цяжкія пасажы і меладычныя ўпрыгожанні ў вакальнай партыі.

|| прым. каларатурны, ✂.