Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

контрразведчык, ✂, м.

Работнік контрразведкі.

|| ж. контрразведчыца, ✂.

контррэвалюцыя, ✂, ж.

Барацьба ворагаў рэвалюцыі супраць дзейнасці рэвалюцыйных уладаў.

|| прым. контррэвалюцыйны, ✂.

контррэвалюцыянер, ✂, м.

Удзельнік, прыхільнік контррэвалюцыі.

|| ж. контррэвалюцыянерка, ✂.

контрудар, ✂, м.

Удар, які наносяць войскі па арміі праціўніка, з мэтай яго разгрому і пераходу ў наступленне.

  • Нанесці ворагу к. з фланга.

контры:

  • быць у контрах (разм.) — быць у непрыязных адносінах з кім-н., знаходзіцца ў звадцы.

контр-адмірал, ✂, м.

Першае адміральскае званне або чын у флоце, роўнае званню генерал-маёра ў сухапутных войсках, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. контр-адміральскі, ✂.

контур, ✂, м.

Абрыс, лінія, якая ачэрчвае што-н.

  • К. лесу.
  • К. будынка.

|| прым. контурны, ✂.

  • Контурная лінія (перарывістая лінія з кропак або кароткіх рысак).
  • Контурная карта (геаграфічная карта, на якую нанесены толькі абрысы вадаёмаў і сушы).

конус, ✂, м.

  1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол аднаго з яго катэтаў.

  2. Прадмет такой формы.

    • К. тэрыкона.

|| прым. конусны, ✂.

конусападобны, ✂.

Які мае выгляд конуса.

кончаны, ✂.

Вырашаны, закончаны.

  • Кончаная справа.

◊

  • Кончаны чалавек — непапраўны ў сваіх паводзінах, дзеяннях чалавек; такі, ад якога нічога добрага нельга чакаць у будучым.