Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насіць, ; незак.

  1. Тое, што і несці ў 1 знач. (але абазначае дзеянне, якое пастаянна паўтараецца, адбываецца ў розных напрамках і ў розны час).

    • Н. бульбу ў склеп.
    • Н. дзіця на руках.
  2. Адзявацца пэўным чынам, мець заўсёды неабходнае пры сабе, а таксама мець, захоўваць.

    • Н. светлыя сукенкі.
    • Н. пашпарт у кішэні.
    • Н. бараду.
  3. што. Перамяшчацца з месца на месца сілай свайго руху (пра вецер, ваду і пад.).

    • Вецер носіць лісце.
  4. Мець якое-н. імя, прозвішча, званне, тытул і пад.

    • Н. прозвішча мужа.
  5. Мець адзнакі чаго-н., характарызавацца чым-н.

    • Спрэчка насіла востры характар.
  6. перан. Утрымліваць у сабе; адчуваць што-н., думаць пра што-н.

    • Н. надзею на выздараўленне.
  7. (звычайна ў спалучэнні са словамі «пад сэрцам»), каго (што). Быць цяжарнай.

    • Н. дзіця пад сэрцам.
  8. Трымаць у нейкім становішчы.

    • Н. руку на павязцы.
  9. Збіраць на кветках і дастаўляць у вулей.

    • Жывуць пчолкі і мядок носяць.
  10. Мець адзнакі, характэрныя рысы чаго-н., якога-н. часу.

    • Будынак носіць сляды грэчаскай архітэктуры.
  11. Мець якую-н. прысвоеную назву, імя якога-н. дзеяча.

    • Інстытут мовазнаўства носіць імя Якуба Коласа.
  12. Адлюстроўваць пэўны ўнутраны стан. Бледны твар Абрама заўсёды насіў выраз разгубленасці.

  • Дзе цябе (вас) бог носіць? (разм. жарт.) — здзіўленне пры сустрэчы, калі доўга не бачыліся.

  • Да пары збан ваду носіць (разм.) — усё мае свой час.

  • За плячамі не насіць (разм.) — аб чым-н. такім, што не абцяжарвае.

  • Насіць на руках каго (разм.) — надта песціць каго-н.; балаваць.

|| наз. нашэнне, і носка, .

наскакацца, ; зак. (разм.).

  1. Стаміцца, скачучы цераз што-н.

    • Н. цераз канавы.
  2. Уволю, многа паездзіць на кані.

  3. Многа патанцаваць.

    • Будуць танцы, наскачамся ўволю.

наскальны, .

Пра старажытныя надпісы, малюнкі: зроблены на скалах.

наскок, , м.

  1. Імклівы напад, скачок з мэтай нападу.

    • Н. звера.
    • Рабаўнікі рабілі наскокі на вёску.
    • З наскоку рабіць што-н. (перан. не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся).
  2. перан. Грубыя, беспадстаўныя нападкі, абвінавачанні супраць каго-н.

    • Адміністрацыйны н.

наскокам, прысл.

З разгону, хутка, а таксама наездам, мімаходам.

  • Бываць на ўчастку н.

наскочыць, ; зак.

  1. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

    • Н. на плот.
  2. Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

    • Мядзведзь наскочыў на чалавека.
  3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

    • Наскочылі партызаны з лесу.
    • Наскочыў мароз (перан.).
  4. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

    • А тут і жніво наскочыла.

наскрозь, прысл.

  1. Праз усю таўшчыню чаго-н.

    • Прамокнуць н.
    • Бачыць каго-н. н. (перан. вельмі добра ведаць каго-н.).
  2. перан. Поўнасцю, цалкам.

    • Лес н. апавіты змрокам.

наскрэбці, ; зак.

  1. Скрабучы, сабраць або набраць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. мукі.
    • Н. грошай (перан. з цяжкасцю сабраць, набраць; разм.).
  2. Начысціць, скрабучы (пра моркву, буракі і пад.).

    • Н. бульбы на вячэру.

|| незак. наскрабаць, .

наскубці, ; зак.

  1. чаго. Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці.

    • Н. сена.
    • Н. пер’я на падушку.
  2. Нацягаць, натузаць (разм.).

    • Н. за валасы.

|| незак. наскубаць, і наскубваць, .

наскурнік, , м.

Від кароставага кляшча, які паразітуе на скуры жывёлы.