насіць, ✂;
-
Тое, што і несці ў 1
знач. (але абазначае дзеянне, якое пастаянна паўтараецца, адбываецца ў розных напрамках і ў розны час).- Н. бульбу ў склеп.
- Н. дзіця на руках.
-
Адзявацца пэўным чынам, мець заўсёды неабходнае пры сабе, а таксама мець, захоўваць.
- Н. светлыя сукенкі.
- Н. пашпарт у кішэні.
- Н. бараду.
-
што. Перамяшчацца з месца на месца сілай свайго руху (пра вецер, ваду
і пад. ).- Вецер носіць лісце.
-
Мець якое
-н. імя, прозвішча, званне, тытулі пад. - Н. прозвішча мужа.
-
Мець адзнакі чаго
-н. , характарызавацца чым-н. - Спрэчка насіла востры характар.
-
перан. Утрымліваць у сабе; адчуваць што-н. , думаць пра што-н. - Н. надзею на выздараўленне.
-
(звычайна ў спалучэнні са словамі «пад сэрцам»), каго (што). Быць цяжарнай.
- Н. дзіця пад сэрцам.
-
Трымаць у нейкім становішчы.
- Н. руку на павязцы.
-
Збіраць на кветках і дастаўляць у вулей.
- Жывуць пчолкі і мядок носяць.
-
Мець адзнакі, характэрныя рысы чаго
-н. , якога-н. часу.- Будынак носіць сляды грэчаскай архітэктуры.
-
Мець якую
-н. прысвоеную назву, імя якога-н. дзеяча.- Інстытут мовазнаўства носіць імя Якуба Коласа.
-
Адлюстроўваць пэўны ўнутраны стан. Бледны твар Абрама заўсёды насіў выраз разгубленасці.
- Дзе цябе (вас) бог носіць? (
разм. жарт. ) — здзіўленне пры сустрэчы, калі доўга не бачыліся. - Да пары збан ваду носіць (
разм. ) — усё мае свой час. - За плячамі не насіць (
разм. ) — аб чым-н. такім, што не абцяжарвае. - Насіць на руках каго (
разм. ) — надта песціць каго-н. ; балаваць.
- Дзе цябе (вас) бог носіць? (
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)