Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насенне... (а таксама насення...)

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да насення, напр. насеннеачышчальны, насеннесушылка, насеннесушыльны.

насеннік, , м. (спец.).

  1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне.

    • Агурок-н.
  2. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне (спец.).

|| ж. насенка, .

  • Бульба-н.

насенны, .

  1. гл. насенне.

  2. Прызначаны для пасеву.

    • Насенная пшаніца.
  3. Адведзены для вырошчвання насенных раслін.

    • Н. ўчастак.

насення...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «насенне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. насеннявод, насенняводства, насенняносец, насенняносны, насеннясховішча.

насеннявод, , м.

Спецыяліст па насенняводству.

насенняводства, , н.

Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.

|| прым. насенняводчы, .

насесці1, ; зак.

Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.

  • У вагон насела многа людзей.

|| незак. насядаць, .

насесці2, ; зак.

  1. Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.

    • Насеў пыл.
  2. Напаўшы, наваліцца з сілай.

    • Удвух населі на аднаго.
  3. перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).

    • Супрацоўнікі населі на кіраўніцтва са сваімі патрабаваннямі.

|| незак. насядаць, .

насечка, , ж.

  1. гл. насячы.

  2. Зарубка, нарэзка, узор на металічнай (або іншай) паверхні.

    • Шабля з залатой насечкай.

насеяць, ; зак.

  1. Пасеяць у нейкай колькасці.

    • Н. жыта.
  2. Прасеяць нейкую колькасць.

    • Н. мукі.

|| незак. насейваць, і насяваць, .