Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насёрбацца, ; зак. (разм.).

Сёрбаючы, наесціся.

  • Н. заціркі.

насілкі, .

Прыстасаванне для пераноскі грузаў або людзей.

  • Санітарныя н.

насілле, , н.

  1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

    • Грубае н.
    • Сляды насілля на целе.
  2. Прымусовае ўздзеянне на каго-н.

    • Н. над асобай.
  3. Прыцясненне, злоўжыванне сваёй уладай.

    • Барацьба з насіллем.

насілу, прысл.

З вялікімі цяжкасцямі, ледзь-ледзь.

  • Н. падняў мех бульбы.

насілы, , ж.

Дзве жэрдкі без насцілу для пераноскі сена ў копах.

насільны1 прым.

Які прызначаецца для штодзённага нашэння (пра адзенне).

  • Насільная бялізна.

насільны2 прым.

Які ажыццяўляецца шляхам насілля.

  • Насільная смерць.

насільшчык, , м.

Рабочы, які носіць багаж на вакзалах, прыстанях і пад.

насініць, ; зак.

Зрабіць сінім; густа падсініць.

  • Н. бялізну.

|| незак. насіньваць, .

насіцца, ; незак.

  1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

    • Ластаўкі насіліся над сажалкай.
    • Н. па хаце.
  2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

    • Паліто доўга носіцца.
  3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

    • Н. з маладым паэтам.
  4. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

    • Над поплавам насіўся пах свежага сена.

  • Носіцца ў паветры (кніжн.) — пра блізкі надыход чаго-н.