Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нешматлікі, .

Які складаецца з невялікай колькасці каго-, чаго-н.

  • Н. атрад геолагаў.

|| наз. нешматлікасць, .

нешта1, займ.

  1. Невядома, незразумела што; штосьці.

    • Н. пісаць.
  2. звычайна Н і В. Нейкі прадмет, з’ява, пачуццё і пад.

    • Н. страшнае.

нешта2, прысл.

  1. Чагосьці, чамусьці, невядома чаму.

    • Н. нездаровіцца.
  2. Прыблізна.

    • Цягнік спазніўся н. на гадзіну.

нештачка, займ. (разм.).

Тое, што і нешта.

  • А я н. знайшоў.

нешчаслівец, , м. (разм.).

Нешчаслівы чалавек; няўдачнік.

  • У калектыве ён лічыўся нешчасліўцам.

нешчаслівы, .

  1. Які прыносіць няшчасце, гора.

    • Н. дзень.
  2. Такі, якому не дадзена шчасце, радасць.

    • Без маткі нешчаслівыя дзеткі (прыказка).
  3. Які не прыносіць удачы.

    • Н. латарэйны білет.
  4. Такі, якому не шанцуе, не спрыяе поспех.

    • Н. жаніх.

неяк і нейк, прысл.

  1. Нейкім чынам, спосабам.

    • Трэба н. дабрацца дамоў.
  2. Аднойчы.

    • Н. вясной пайшлі рыбу лавіць.
  3. безас. у знач. вык., . Нельга, няма як (разм.).

    • Дзіця н. кінуць адно.

ні1, часц. і злуч. уступальны.

  1. часц. Служыць для ўзмацнення адмаўлення.

    • На небе ні хмурынкі.
    • Ні адной рэчы не згубіў.
  2. часц. узмацн. У сцвярджальных сказах у спалуч. са словамі «хто», «куды», «як» і пад. паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.

    • Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
  3. часц. адмоўная. Ужыв. у спалуч. з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-н. дзеяння.

    • Ні кроку далей!
  4. злуч. уступальны. пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні аднародных членаў.

    • Не чуваць ні песень, ні гоману.

ні2 (заўсёды без націску).

У спалучэнні з прыназоўнікамі з’яўляецца адасабляльнай часткай займеннікаў «ніхто», «нішто», «нічый», «ніякі» і інш.

  • Ні ў якім разе.
  • Ад яго адмовіліся як ад чалавека, ні на якую работу не прыгоднага.

ніадкуль, прысл.

Ні з якога месца, ні з якога боку.

  • Н. няма звестак.
  • Н. не чуваць галасоў.