Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валяр’я́н, , м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі.

|| прым. валяр’янавы, .

  • Валяр’янавыя каплі.

валяр’я́нка, , ж. (разм.).

Валяр’янавыя каплі.

ва́ляцца, ; незак.

  1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

    • В. ў пяску.
  2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).

    • В. на канапе.
  3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).

    • На падлозе валяецца ручнік.
    • На дарозе не валяецца (дарма, лёгка не дастаецца).

ва́ляць, ; незак.

  1. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.

    • Бура валяе дрэвы.
  2. валяй(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (разм.).

    • Валяй па дровы!

вампі́р, , м.

  1. Род буйных лятучых мышэй (кажаноў).

  2. У казках, старажытных павер’ях, прыгодніцкай літаратуры і кінафільмах: пярэварацень, мярцвяк, які нібыта выходзіць ноччу з магілы і смокча кроў жывых.

  3. перан. Бязлітасны эксплуататар, крывасмок.

|| прым. вампірскі, .

вана́дый, , м.

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

|| прым. ванадыевы, .

ванда́л, , м.

Разбуральнік культуры, варвар [па назве старажытнагерманскага племені].

вандалі́зм, , м.

Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей, варварства.

|| прым. вандалісцкі, .

вандрава́ць, ; незак.

  1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

  2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

  3. перан. Пераходзіць з месца на месца.

    • Так і вандруем з картатэкай.
    • З. пакоя ў пакой.

|| наз. вандраванне, .

вандро́ўнік, , м.

  1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае.

  2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, вядзе неаседлы спосаб жыцця; качэўнік.

|| ж. вандроўніца, .

|| прым. вандроўніцкі, .