ва́ляцца, ; незак.

  1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

    • В. ў пяску.
  2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).

    • В. на канапе.
  3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).

    • На падлозе валяецца ручнік.
    • На дарозе не валяецца (дарма, лёгка не дастаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)