Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адшука́ць, ; зак.

Знайсці, выявіць пасля пошукаў.

  • А. патрэбную рэч.

|| незак. адшукваць, .

|| наз. адшуканне, і адшукванне, .

адшуме́ць, ; зак.

Скончыць шумець.

  • Адшумелі дажджы.
  • Адшумела вайна (перан. скончылася, прайшла).

адшчапе́нец, , м. (неадабр.).

Той, хто адкалоўся, адышоў ад калектыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

|| ж. адшчапенка, .

адшчапе́нства, , н. (неадабр.).

Адкол, адыход ад калектыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

адшчапі́цца, ; зак.

  1. Аддзяліцца, адкалоцца.

    • Лучына адшчапілася.
  2. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

  3. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае).

    • Адшчапілася брошка.

|| незак. адшчэплівацца, і адшчапляцца, .

адшчапі́ць, ; зак.

  1. Аддзяліць, адкалоць.

    • А. трэску.
  2. Адкінуць кручок, зашчапку; адчыніць, адкрыць.

    • А. кручок.
  3. Адшпіліць, адняць прышчэпленае.

    • А. шпільку.

|| незак. адшчэпліваць, і адшчапляць, .

|| наз. адшчэпліванне, , адшчаплянне, і адшчапленне, .

адшчыпну́ць, ; зак.

Шчыпком аддзяліць, адарваць.

  • А. скарыначку хлеба.
  • А. яблык.

|| незак. адшчыпваць, .

адшы́ць, ; зак. (разм.).

  1. Скончыць шыць.

  2. Адрабіць шыццём.

    • А. за доўг.
  3. Прымусіць спыніць заляцанні (разм.).

    • А. кавалера.

|| незак. адшываць, .

адыге́йцы, , м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Адыгеі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. адыгейка, .

|| прым. адыгейскі, .

адыгра́цца, ; зак.

  1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).

    • Каманда хацела а.
  2. перан. Умела выйсці з няёмкага становішча (разм.).

    • А. жартам.

|| незак. адыгрывацца, .

|| наз. адыгрыш, .