Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адчы́сціць, ; зак.

  1. Чысцячы, зняць, вывесці.

    • А. пляму.
  2. Вымыць, вычысціць што-н.

    • А. кацёл.

|| незак. адчышчаць, .

|| наз. адчыстка, .

адчыта́цца, ; зак.

Паведаміць аб сваёй рабоце, дзейнасці.

  • А. перад камісіяй.

|| незак. адчытвацца, .

адчыта́ць, ; зак. (разм.).

  1. Прачытаць што-н., скончыць чытаць.

    • А. курс літаратуры.
  2. Зрабіць каму-н. папрок за што-н., прабраць каго-н.

    • Строга а. за парушэнне дысцыпліны.

|| незак. адчытваць, .

адчэ́пнае, , н.

У выразе: даць адчэпнага (разм.) — даць што-н., каб адчапіліся.

адчэ́рпаць, ; зак.

Чэрпаючы, узяць, адбавіць чаго-н.

  • А. частку вады.

|| незак. адчэрпваць, .

адчэ́рпнуць, ; зак.

Чэрпаючы, адбавіць частку чаго-н.

  • А. вады з вядра.

|| незак. адчэрпваць, .

адшарава́ць, ; зак.

Адчысціць, адцерці шараваннем.

  • А. каструлю.

|| незак. адшароўваць, .

адшлёпаць, ; зак. (разм.).

  1. Надаваць плескачоў.

    • А. хлапчука.
  2. Прайсці нейкую адлегласць па гразі.

    • А. дзесяць кіламетраў па бездаражы.

адшмаргану́ць, ; зак.

Шмаргануўшы, адсунуць.

  • А. фіранку.

|| незак. адшморгваць, .

адшпілі́цца, ; зак.

  1. Адкалоцца (пра што-н. прышпіленае).

    • Значок адшпіліўся.
  2. Расшпіліцца, выпасці з пятлі.

    • Гузік адшпіліўся.

|| незак. адшпільвацца, і адшпіляцца, .