Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наводдалек, (разм.).

  1. прысл. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.).

    • Стаяць н.
  2. прыназ. з Р. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.).

    • Клуб стаяў н. вуліцы.

наводдаль, прысл.

  1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.

    • Н. стаяла каплічка.
  2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай адлегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.

    • Млын стаяў н. вёскі.

наводка, , ж.

  1. гл. навесці.

  2. Наданне ствалу гарматы пэўнага кірунку для пападання ў цэль (спец.).

    • Біць прамой наводкай.

наводліў, прысл. (абл.).

Адмахнуўшы рукой назад, моцна ўдарыць.

  • Н. ляснуў яму па твары.

наводмаш, прысл.

Рэзка адкідваючы руку назад, з сілай ударыць.

  • Ударыць н.

наводны, (разм.).

Які прыведзены, прывезены аднекуль; чужы (часцей пра жывёл).

  • Наводныя жывёлы.

наводчык, , м.

  1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт на цэль.

  2. Спецыяліст, які займаецца наводкай чаго-н.

    • Н. мастоў.
  3. Саўдзельнік зладзейскай шайкі, які высочвае і наводзіць на месца, дзе можна красці.

|| ж. наводчыца, .

навой, , м.

Валік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы.

|| прым. навойны, .

навокал, прысл.

  1. прысл. Усюды, з усіх бакоў, кругом.

    • Агледзецца н.
  2. прыназ. Ужыв. для выражэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што-н.

    • Абысці н. саду.
    • Н. агню сядзелі людзі.
  3. прыназ. Ужыв. для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння.

    • Гутарка ідзе н. аднаго пытання.

навокала, прысл.

  1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

    • Н. — калгасныя палеткі.
  2. прыназ. Тое, што і навокал (у 2 знач.).