Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рызніца, ✂, ж.

Памяшканне пры царкве, у якім захоўваюцца рызы і царкоўныя рэчы.

|| прым. рызнічны, ✂.

рызыка, ✂, ж.

  1. Магчымая небяспека, пагроза чаму-н.

    • Ісці на рызыку.
    • Без усякай рызыкі.
  2. Дзеянне наўдачу з надзеяй на шчаслівы канец.

    • На сваю рызыку дзейнічаць (на сваю адказнасць).

рызыкаваць, ✂; незак.

  1. Ісці на рызыку, рабіць рызыкоўны ўчынак.

    • Ён не баіцца р.
  2. Падвяргаць каго-, чаго-н. рызыцы (у 1 знач.).

    • Р. жыццём.
  3. з інф. Ісці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі.

    • Р. заблудзіцца ў лесе.

|| аднакр. рызыкнуць, ✂.

рызыкант, ✂, м.

Смелы, адважны чалавек.

|| ж. рызыкантка, ✂.

рызыкоўны, ✂.

  1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай.

    • Р. крок.
    • Так рабіць рызыкоўна (у знач. вык.).
  2. перан. Непрыстойны, двухсэнсоўны.

    • Р. туалет.
    • Рызыкоўныя прыпеўкі.

|| наз. рызыкоўнасць, ✂.

рык, ✂, м.

Моцны працяглы роў (хатніх жывёл); дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл).

  • Р. каровы.
  • Ільвіны р.

рыкаць, ✂; незак.

  1. Пра хатніх і дзікіх жывёл: утвараць рык.

    • Рыкае карова.
    • Рыкаў леапард.
  2. перан. Крычаць, гаварыць груба, раздражнёна і адрывіста (разм.).

    • Р. на падначаленых.

|| аднакр. рыкнуць, ✂.

|| наз. рыканне, ✂.

рыкашэт, ✂, м.

Палёт цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-н. паверхню.

  • Куля адскочыла рыкашэтам.

|| прым. рыкашэтны, ✂.

рыкша, ✂, м.

У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі: чалавек, які, запрогшыся ў лёгкую двухколавую каляску, перавозіць седакоў і грузы.

рыла, ✂, н.

  1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл.

    • Свіное р.
  2. Тое, што і твар (разм. лаянк.).

    • У яго не твар, а сапраўднае р.
  3. Верхняя выцягнутая частка чаго-н.

    • Р. бутэлькі.

◊

  • Ні вуха ні рыла (не ведае, не разумее) (разм. неадабр.) — зусім нічога не ведае.

|| памянш. рыльца, ✂.

  • Р. ў пуху ў каго-н. (перан. хто-н. ублытаны ў нячыстую справу; разм.).