Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ручны, .

  1. гл. рука.

  2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.

    • Р. гадзіннік (наручны).
    • Р. багаж (які можна везці пры сабе).
  3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.

    • Ручная вышыўка.
    • Ручная граната (для кідання рукой).
    • Р. набор (друкарскі).
  4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спец.).

    • Ручныя вылічэнні.
  5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.

    • Ручная вавёрка.
    • Р. арол.

  • Ручны продаж — 1) гандаль з рук; 2) у аптэцы; продаж без рэцэптаў.

ручыць, ; безас.; незак. (разм.).

Удавацца, везці, шчасціць.

  • Мне не ручыць у гульні на грошы.

рушыцца, ; зак. і незак.

  1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух.

    • Р. з месца.
  2. зак. Накіравацца куды-н.

    • Р. ў паход.
    • За кароткі час будаўніцтва значна рушылася наперад (перан. атрымала далейшае развіццё).
  3. незак. Тое, што і рухацца.

    • Ніхто не рушыцца з месцаў.

рушыць, ; зак. і незак.

  1. Пачаць рух; накіравацца куды-н.

    • Трактар рушыў з месца.
    • Атрад рушыў да лесу.
    • Калгас за апошнія гады значна рушыў наперад (перан. атрымаў далейшае развіццё).
  2. Тое, што і рухацца (у 1 знач.).

    • Ужо рушыць вясна.
  3. Прымусіць (-мушаць) рухацца каго-, што-н.; адправіць каго-, што-н. куды-н.

    • Р. каня з месца.
    • Р. войска ў бой.
  4. (звычайна з адмоўем), каго-чаго. Чапаць, закранаць (разм.).

    • Гэтага чалавека не рушце, ён тут ні пры чым.

рыал, , м.

Грашовая адзінка ў Іране і ў некаторых іншых краінах.

рыб...

Першая частка складаных слоў са знач. рыбны, напр. рыбінспекцыя, рыбнагляд.

рыба, , ж.

  1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.

    • Касцявыя рыбы.
    • Драпежная р.
    • Рачная, марская р.
    • Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.).
    • Як р. у вадзе адчуваць сябе дзе-н. (натуральна, проста, добра; разм.).
    • У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан. мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм. неадабр.).
  2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.

    • Смажаная, вэнджаная, салёная р.
    • Р. пад марынадам.

|| памянш. рыбка, .

|| прым. рыбны, і рыбін, .

  • Рыбная лоўля.
  • Рыбная прамысловасць.
  • Рыбныя катлеты.
  • Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы).
  • Рыбіна луска.
  • Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).

рыба...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр. рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;
  • 2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр. рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.

рыбавод, , м.

Спецыяліст па рыбаводству.

рыбаводства, , н.

Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці.

|| прым. рыбаводчы, і рыбаводны, .