Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каксаўны, ✂.

Які дае каштоўны кокс.

  • К. вугаль.

кактус, ✂, м.

Паўднёвая расліна з мясістым сцяблом і калючкамі замест лісця.

|| прым. кактусавы, ✂.

кактэйль, ✂, м.

Напітак — сумесь віна, каньяку, соку і пад. з цукрам і прыправамі.

  • Малочны к. (сумесь малака з фруктовым сокам).

кал, ✂, м.

Змесціва кішэчніка, якое выдзяляецца пры спаражненні.

|| прым. калавы, ✂.

калабарацыяніст, ✂, м. (кніжн.).

Здраднік, які супрацоўнічае з ворагамі сваёй радзімы, свайго народа.

  • Калабарацыяністы часоў другой сусветнай вайны.

|| прым. калабарацыянісцкі, ✂.

калаж, ✂, м.

У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў другой фактуры, другога колеру; сам твор, выкананы такім чынам.

каламажка, ✂, ж.

Лёгкая выязная павозка на рысорах.

|| прым. каламажачны, ✂.

каламазь, ✂, ж.

Калёсная мазь з дзёгцю, смалы і солі.

каламбур, ✂, м.

Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанню, але розных па значэнню слоў, гульня слоў.

|| прым. каламбурны, ✂.

каламбурыст, ✂, м.

Той, хто любіць каламбурыць.