Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жмуркі, ✂.

Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх.

◊

  • Гуляць у жмуркі (разм. неадабр.) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.

жмурыцца, ✂; незак.

Прыплюшчваць вочы на яркім святле.

  • Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажмурыцца, ✂.

жмурыць, ✂; незак.

Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы.

  • Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажмурыць, ✂.

жмут, ✂, м.

Невялікі скрутак чаго-н.

  • Ж. дроту.
  • Ж. вяровак.

|| памянш. жмуток, ✂.

жнейка, ✂, ж.

  1. гл. жнец.

  2. Тое, што і жняярка.

жнец, ✂, м.

Той, хто жне ўручную, сярпом.

|| ж. жняя, ✂ і жнейка, ✂.

|| прым. жняцоўскі, ✂.

жнівень, ✂, м.

Восьмы, апошні летні месяц каляндарнага года.

|| прым. жнівеньскі, ✂.

жніво, ✂ і жніва, ✂, н.

  1. Уборка збожжавых культур сярпамі або ўборачнай тэхнікай.

  2. Час такой уборкі.

    • Ж. ў разгары.
  3. Сабраны ў такі час ураджай хлеба.

|| прым. жніўны, ✂.

  • Жніўныя песні.

жняярка, ✂, ж.

Жатная машына.

жолаб, ✂, м.

  1. Прадаўгаватае выдзеўбанае ў бервяне паглыбленне, а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.

  2. Кармушка для жывёлы.

|| памянш. жалабок, ✂.

|| прым. жалабовы, ✂ і жолабны, ✂.