Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вяльможа, ✂, м.

  1. Знатны і багаты саноўнік (уст.).

    • Царскія вяльможы.
  2. Пра чалавека, які зазнаўся (іран.).

    • Вельмі рана адчуў сябе вяльможам.

вяльможны, ✂.

  1. Які з’яўляецца вяльможам, знатны (уст.).

    • В. пан.
  2. Уласцівы вяльможы, зняважліва-паблажлівы (іран. неадабр.).

    • В. тон.

вяндліна, ✂, ж.

Вэнджанае прасоленае мяса.

|| прым. вяндлінны, ✂.

вянец, ✂, м.

  1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).

  2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (уст.).

    • Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).
  3. перан., чаго. Апошняя вышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высок.).

    • В. дасягненняў.
  4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.

  5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.

|| памянш. венчык, ✂.

|| прым. вянечны, ✂ і вянцовы, ✂.

вянечны, ✂.

  1. гл. вянец.

  2. Які мае адносіны да сардэчных сасудаў (спец.).

    • Вянечнае шво.
    • Вянечныя артэрыі.

вянок, ✂, м.

  1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

    • В. з валошак.
    • Лаўровы в.
  2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

  3. Тое, што і нізка, вязка (у 2 знач.).

    • В. грыбоў.

|| памянш. вяночак, ✂.

|| прым. вяночны, ✂.

вяночак, ✂, м.

  1. гл. вянок.

  2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў, венчык (спец.).

вянуць, ✂; незак.

Страчваць свежасць, сохнуць.

  • Лісце вяне.

◊

  • Вушы вянуць (разм.) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| зак. звянуць, ✂ і завянуць, ✂.

вянчацца, ✂; незак.

Уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

|| зак. павянчацца, ✂ і звянчацца, ✂.

|| наз. вянчанне, ✂.

|| прым. вянчальны, ✂.

вянчаць, ✂; незак.

  1. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўнаму абраду.

    • В. маладых.
  2. перан. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

    • Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| зак. павянчаць, ✂, звянчаць, ✂ і увянчаць, ✂.

|| наз. вянчанне, ✂.

|| прым. вянчальны, ✂.