Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непагода, , ж.

Дрэннае, з дажджом або снегам, надвор’е.

непадалёку, і непадалёк, прысл. і прыназ.

  1. прысл. На нязначнай адлегласці; паблізу.

    • Н. працякала рэчка.
  2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто-, што-н. знаходзіцца або што-н. адбываецца.

    • Н. свайго дома.

непадатлівы, .

  1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому-н. уздзеянню.

    • Н. матэрыял.
  2. Няўступчывы, упарты чалавек.

    • Н. характар.

|| наз. непадатлівасць, .

непадзельны, .

  1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі.

    • Непадзельныя словазлучэнні.
  2. Які не падлягае падзелу, знаходзіцца ў агульным валоданні.

    • Н. фонд калгаса.
  3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны.

    • Непадзельная ўлада.
  4. У матэматыцы: які не дзеліцца без астачы.

    • Н. лік.

|| наз. непадзельнасць, .

непадкупны, .

Такі, якога нельга падкупіць; чэсны.

  • Н. чалавек.

|| наз. непадкупнасць, .

непадроблены, .

  1. Сапраўдны.

    • Н. дакумент.
  2. перан. Шчыры, непрытворны; натуральны.

    • Непадробленая радасць.

|| наз. непадробленасць, .

непадробны, (разм.).

Тое, што і непадроблены (у 1 знач.).

|| наз. непадробнасць, .

непадступны, .

Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты.

|| наз. непадступнасць, .

непажаданы, .

Такі, якога не жадаюць, які не адпавядае чыім-н. жаданням, інтарэсам.

  • Непажаданая кандыдатура.
  • Спазняцца на працу непажадана (прысл.).

|| наз. непажаданасць, .

непазбежны, .

Такі, якога нельга пазбегнуць; немінучы.

  • Н. канец.

|| наз. непазбежнасць, .