Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марока, ✂, ж. (разм.).

Аб чым-н. блытаным, незразумелым.

  • З гэтай справай адна м.

марочыць, ✂; незак. (разм.).

Уводзіць у зман, абдурваць каго-н.

  • М. людзей.
  • М. галаву каму-н. (абманваць, збіваць з толку).

|| зак. абмарочыць, ✂, замарочыць, ✂ і замарачыць, ✂.

марошка, ✂, ж.

Балотная расліна з аранжавымі духмянымі ядомымі ягадамі, а таксама яе ягады.

  • Спелая м.

|| прым. марошкавы, ✂.

марсельеза, ✂, ж.

Песня, якая была складзена ў 1792 г. у час Французскай буржуазнай рэвалюцыі і якая потым стала нацыянальным гімнам Францыі.

мартышка, ✂, ж.

Маленькая малпа з доўгімі заднімі нагамі, доўгім хвастом і вузканосай мордай.

|| прым. мартышчын, ✂.

  • Мартышчына праца (перан. пра марную, бескарысную працу).

мартэн, ✂, м.

Мартэнаўская печ.

|| прым. мартэнаўскі, ✂.

мартэнаўскі, ✂.

  1. гл. мартэн.

  2. Які мае адносіны да выплаўкі сталі ў спецыяльных полымных печах.

    • Мартэнаўская сталь.
    • Мартэнаўская печ (полымная печ для вытворчасці сталі з чыгуну і стальнога лому).

маруда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Чалавек, які любіць корпацца, вельмі павольна ўсё робіць.

марудзіць, ✂; незак.

Рабіць што-н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой-н. справы.

  • М. з вырашэннем пытання.

марудлівы, ✂.

Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.

|| наз. марудлівасць, ✂.