Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мармытун, ✂, м. (разм.).

Той, хто пастаянна мармыча.

|| ж. мармытуха, ✂.

мармышка, ✂, ж.

Штучная прынада для лоўлі рыбы.

  • Лавіць рыбу на мармышку.

марна, прысл.

Дарэмна, упустую.

  • М. страціць час.

марнавацца, ✂; незак.

  1. Траціцца без карысці, прападаць.

    • Марнуюцца сілы.
  2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач,).

    • М. ў турме.

|| зак. змарнавацца, ✂.

марнаваць, ✂; незак.

  1. Траціць без карысці, марнатравіць.

    • М. час.
  2. Мучыць, стамляць.

    • М. людзей.

|| зак. змарнаваць, ✂.

|| наз. марнаванне, ✂.

марнаслоўе, ✂, н.

Пустая размова, пустаслоўе.

|| прым. марнаслоўны, ✂.

марнатравец, ✂, м.

  1. Той, хто неразумна, марна траціць што-н.

  2. Гультай.

|| ж. марнатраўка, ✂.

|| прым. марнатраўскі, ✂.

марнатравіць, ✂; незак.

Тое, што марнаваць (у 1 знач.).

  • М. час.

марнатраўны, ✂.

Уласцівы марнатраўцу, які многа, без патрэбы траціць што-н.

  • Марнатраўнае жыццё.

марнатраўства, ✂, н.

Неразумная, марная трата чаго-н.

  • Выкараняць м.