Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марксізм, ✂, м.

Навуковая сістэма філасофскіх, эканамічных і сацыяльна-палітычных поглядаў, распрацаваная К.Марксам і Ф.Энгельсам.

|| прым. марксісцкі, ✂.

марксіст, ✂, м.

Паслядоўнік марксізму.

|| ж. марксістка, ✂.

маркшэйдэр, ✂, м.

Спецыяліст па геадэзічных здымках горных распрацовак і правільнай эксплуатацыі нетраў.

|| прым. маркшэйдэрскі, ✂.

марля, ✂, ж.

Тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак, якая ўжываецца галоўным чынам у медыцыне.

|| прым. марлевы, ✂.

  • Марлевая павязка.

мармелад, ✂, м.

Цукеркі з фруктова-ягаднага соку, жэлейных рэчываў і цукру.

|| прым. мармеладны, ✂.

мармоль, ✂, м. (разм.).

Нелюдзімы, пануры, негаваркі чалавек.

мармур, ✂, м.

Цвёрды камень крышталічнай пароды, які ўжываецца для скульптурных і архітэктурных работ.

|| прым. мармуровы, ✂.

мармураваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Распісаць (-пісваць), апрацаваць (-цоўваць) пад мармур.

|| наз. мармурацыя, ✂.

мармуроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па апрацоўцы мармуру.

мармытаць, ✂; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць.

|| наз. мармытанне, ✂.