Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марнець, ✂; незак.

  1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

    • Сад марнее без дажджу.
    • М. ад нуды.
  2. Занепадаць, марна прападаць.

    • Марнее зямля.

|| зак. змарнець, ✂.

марны, ✂.

  1. Дарэмны, бескарысны.

    • Марныя намаганні.
  2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

    • М. конік той ледзь цягне.

|| наз. марнасць, ✂.

марожанае, ✂, н.

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

марожаніца, ✂, ж.

Прыбор для прыгатавання марожанага.

марожаншчык, ✂, м.

Прадавец марожанага.

|| ж. марожаншчыца, ✂.

марожаны, ✂.

  1. Які падвергся замарожванню.

    • Марожаная рыба.
  2. Папсаваны марозам, мёрзлы.

    • Марожаная бульба.

мароз, ✂, м.

  1. Моцны холад, сцюжа.

    • М. бярэцца нанач.
    • Дваццаць градусаў марозу (ніжэй нуля).
  2. мн. Вельмі халоднае надвор’е.

    • Трашчаць маразы.

|| памянш. марозік, ✂.

|| прым. марозны, ✂.

марозатрывалы, ✂.

Які не траціць сваіх уласцівасцей ад марозу.

  • М. бетон.

|| наз. марозатрываласць, ✂.

марозаўстойлівы, ✂.

Здольны пераносіць моцны мароз.

  • Марозаўстойлівыя расліны.

|| наз. марозаўстойлівасць, ✂.

марозіць, ✂; незак.

  1. Нішчыць холадам, марозам.

    • М. прусакоў.
  2. Моцна ахалоджваць, замарожваць што-н.

    • М. яблыкі.
  3. безас. Пра марозную, халодную пагоду.

    • З раніцы марозіць.

|| прым. маразільны, ✂.