Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маркіз, ✂, м.

У Заходняй Еўропе: дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

маркіза​1, ✂, ж.

Жонка або дачка маркіза.

маркіза​2, ✂, ж.

Знадворны навес над акном, дзвярыма, балконам для засцярогі ад сонца.

маркізет, ✂, м.

Празрыстая тканіна з тонкай кручанай пражы.

|| прым. маркізетавы, ✂.

  • Маркізетавая сукенка.

маркіраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Правесці (-водзіць) баразёнкі маркёрам​2.

  2. Паставіць (ставіць) маркі (у 2 знач.) на вырабах.

|| наз. маркіраванне, ✂ і маркіроўка, ✂.

|| прым. маркіравальны, ✂.

маркітант, ✂, м.

У 18—19 стст.: гандляр харчовымі прыпасамі і напіткамі пры арміі.

|| ж. маркітантка, ✂.

|| прым. маркітанцкі, ✂.

маркота, ✂, ж.

Сум, туга, журба.

  • Душу агарнула м.

маркотны, ✂.

Сумны, тужлівы, журботны.

  • М. позірк.

|| наз. маркотнасць, ✂.

маркоўнік, ✂, м.

  1. зб. Націнне морквы.

  2. Травяністая расліна з лісцем, падобным да лісця морквы.

|| прым. маркоўнікавы, ✂.

маркоціцца, ✂; незак.

Сумаваць, тужыць, журыцца.

|| зак. замаркоціцца, ✂.