Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маральны, .

  1. гл. мараль.

  2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.

    • М. кодэкс.
  3. Унутраны, душэўны.

    • Маральная падтрымка.
    • Высокі м. дух.

  • Маральны знос (спец.) — старэнне (тэхнікі, апаратуры) ў сувязі са з’яўленнем новых, больш дасканалых машын.

|| наз. маральнасць, .

мараплаванне, , н.

Плаванне па морах і акіянах, а таксама майстэрства вадзіць караблі.

|| прым. мараплавальны, .

мараплавец, , м.

Вандроўнік па морах.

|| прым. мараплавальны, .

мараторый, , м. (спец.).

Устаноўленая ўрадам адтэрміноўка выканання абавязацельстваў на пэўны тэрмін або на перыяд дзеяння якіх-н. надзвычайных абставін (вайна, крызіс, стыхійнае бедства і інш.).

  • М. на ядзерныя выпрабаванні.

|| прым. мараторны, .

марафон, , м.

  1. Спартыўны бег на 42 км 195 м, а таксама наогул спартыўныя гонкі на самай доўгай дыстанцыі.

    • Лыжны м.
  2. перан. Пра якое-н. спаборніцтва, першынство па чым-н., якое праходзіць вельмі доўга.

    • Шахматны м.

|| прым. марафонскі, .

  • М. бег, заплыў.

марафонец, , м.

Спартсмен, які займаецца марафонскім бегам.

мараход, , м.

Даўней: мараплавец, вынаходца марскіх шляхоў.

мараходны, .

Які мае адносіны да мараходства, звязаны з мараходствам.

  • Мараходнае вучылішча.
  • Мараходныя якасці судна.

|| наз. мараходнасць, .

мараходства, , н.

Тое, што і мараплаванне.

марганец, , м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. марганцавы, .