Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маньчжуры, , м.

Народ, які жыве ў Маньчжурыі.

|| ж. маньчжурка, .

|| прым. маньчжурскі, .

маньяк, , м.

Чалавек, апантаны маніяй.

|| ж. маньячка, .

|| прым. маньяцкі, .

маньяцтва, , н.

Хваравітае захапленне якой-н. ідэяй, уласцівае маньяку.

манюка, , м.; , ж..

Той, хто маніць, хто не кажа праўду; хлус, ілгун.

мапед, , м.

Скарачэнне: матацыкл педальны — лёгкі матацыкл з педальным прыводам.

|| прым. мапедны, .

мара, , ж.

  1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй.

    • Прыгожыя мары.
  2. Прадмет жаданняў, імкненняў.

    • М. ўсяго жыцця.
    • Не туфлі, а м. (незвычайна прыгожыя; разм.).

марабу, нескл., н.

Вялікая трапічная птушка сямейства буслоў з доўгай дзюбай і з галавой без пер’я.

маравы, :

  • маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

марадзёр, , м.

  1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў месцах катастроф.

    • Фашысцкія марадзёры.
  2. Гандляр-спекулянт, які прадае што-н. па непамерна высокіх цэнах (разм.).

|| ж. марадзёрка, .

|| прым. марадзёрскі, .

марадзёрства, , н.

Паводзіны, заняткі марадзёра.