Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мансарда, ✂, ж.

Жылое памяшканне пад самай страхой дома з нахіленай столлю або з нахіленай сцяной.

  • Дом з мансардай.

|| прым. мансардавы, ✂.

мансі, нескл., мн. і мансійцы, ✂, м. і ма́нсі, нескл., м. і ж.

Народ угра-фінскай моўнай групы, які насяляе Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мансійка, ✂.

|| прым. мансі, ✂ і мансійскі, ✂.

мантаж, ✂, м.

  1. гл. манціраваць.

  2. Злучаныя ў цэлае розныя часткі чаго-н.

    • Літаратурны м.
    • Фатаграфічны м.

|| прым. мантажны, ✂.

мантажнік, ✂, м.

Спецыяліст па мантажу канструкцый.

|| ж. мантажніца, ✂.

мантажор, ✂, м.

Спецыяліст па мантажу (у кінематаграфіі, фатаграфіі).

  • М. фільма.

мантажыст, ✂, м.

Спецыяліст, які манціруе друкарскі набор, стэрэатыпы, клішэ.

|| ж. мантажыстка, ✂.

мантач, ✂, м.

Марнатравец, той, хто транжырыць свае грошы, маёмасць.

|| ж. мантачка, ✂.

манто, нескл., н.

Жаночае паліто (пераважна футравае) свабоднага пакрою.

  • Коцікавае м.

манту, нескл., ж.

  1. Унутрыскурная проба для ранняй дыягностыкі туберкулёзу.

  2. Які мае адносіны да такой пробы.

    • Рэакцыя м.

мантылья, ✂, ж.

  1. У іспанак: карункавая накідка на галаву і плечы.

  2. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.