маніпулятар, ✂, м.
-
Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук, фокуснік.
-
Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спецыяльны
тэрмін).
-
Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).
|| прым. маніпулятарскі, ✂ і маніпулятарны, ✂.
- Маніпулятарскі прыём.
- Маніпулятарская махінацыя.
- Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.
манітор1, ✂, м. (спец.).
Кантрольны прыбор, устройства, якое правярае і рэгулюе.
- Многаканальныя маніторы (у хірургіі).
|| прым. маніторны, ✂.
манітор2, ✂, м.
Устарэлы від браніраваных караблёў з буйнакалібернай артылерыяй для абстрэлу берагавых аб’ектаў.
|| прым. маніторны, ✂.
маніфеставаць, ✂; незак.
Прымаць удзел у маніфестацыі.
маніфестацыя, ✂, ж.
Масавае вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці з чыім-н. або пратэсту супраць чаго-н.