Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маршчыністы, ✂.

Пакрыты маршчынамі.

  • М. лоб.

|| наз. маршчыністасць, ✂.

маршчыніцца, ✂; незак.

Тое, што і моршчыцца (у 3 знач.).

маршчыніць, ✂; незак.

Утвараць маршчыны на твары.

  • М. лоб.
  • Хвалі маршчыняць ваду (перан.).

маршыраваць, ✂; незак.

Крочыць, ісці па-ваеннаму.

|| зак. прамаршыраваць, ✂.

|| наз. маршыроўка, ✂ і маршыраванне, ✂.

марыва, ✂, н.

  1. Прывід, здань.

  2. Туман, непразрыстасць паветра, смуга.

|| прым. марыўны, ✂.

марыйцы, ✂, м.

Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Марый Эл, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. марыйка, ✂.

|| прым. марыйскі, ✂.

марылка, ✂, ж.

  1. Вадкасць, якой насычаюць драўляную паверхню з мэтай афарбоўкі.

  2. Вадкасць, якой мораць насякомых (разм.).

марынаваць, ✂; незак.

  1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).

    • М. грыбы.
  2. перан. Знарок затрымліваць, адкладваць выкананне чаго-н. (разм.).

    • М. справу.

|| зак. замарынаваць, ✂.

|| наз. марынаванне, ✂.

марынад, ✂, м.

  1. Соўс з воцату, прыпраў і алею.

  2. звычайна мн. Замарынаваныя прадукты.

|| прым. марынадны, ✂.

марыніст, ✂, м.

Мастак, які малюе марскія краявіды.

|| ж. марыністка, ✂.