Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марысты, ✂, (спец.).

Аддалены ад берагоў у бок адкрытага мора.

марыхуана, ✂, ж.

Наркотык, які здабываецца з індыйскіх канапель.

марыцца, ✂; незак.

Таміцца, мучыцца.

|| зак. намарыцца, ✂.

марыць​1, ✂; незак.

Аддавацца марам, думаць пра ажыццяўленне чаго-н. вельмі жаданага.

  • М. аб спатканні.
  • М. пра цікавае падарожжа.

|| зак. памарыць, ✂.

марыць​2, ✂; незак.

  1. Труціць, знішчаць.

    • М. прусакоў.
  2. Мучыць, мардаваць.

    • М. голадам.
  3. перан. Даводзіць да знямогі ад смеху.

    • М. смешнымі апавяданнямі.
  4. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці.

    • М. дуб.

◊

  • Сон морыць каго (разм.) — вельмі хочацца спаць.

|| зак. замарыць, ✂, памарыць, ✂ і умарыць, ✂.

марыянетачны, ✂.

  1. З удзелам марыянетак (у 1 знач.).

    • М. тэатр.
  2. перан. Які не мае самастойнасці, а слепа выконвае чыю-н. волю.

    • М. ўрад.

марыянетка, ✂, ж.

  1. Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

    • Тэатр марыянетак.
  2. перан. Пра чалавека, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

марэна​1, ✂, ж. (спец.).

Вялікая колькасць абломкаў горных парод, якая ўтвараецца ад перамяшчэння ледніка.

|| прым. марэнны, ✂.

  • Марэнная града.
  • Марэнныя ўзгоркі.

марэна​2, ✂, ж.

Травяністая расліна, з каранёў якой здабываецца чырвоная фарба.

|| прым. марэнавы, ✂.

марэнга, прым., нязм.

Чорны з шэрым адценнем.

  • Касцюм м.