Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

немудрагелісты, ✂.

Самы звычайны, просты, прымітыўны.

  • Н. інструмент.

|| наз. немудрагелістасць, ✂.

немцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі.

|| ж. немка, ✂.

|| прым. нямецкі, ✂.

немы, ✂.

Жудасны, страшэнны, дзікі, роспачны.

  • Н. крык.

◊

  • Немым голасам (разм.) — вельмі моцна, што ёсць сілы (крычаць, плакаць).

ненавідзець, ✂; незак.

Адносіцца з нянавісцю да каго-, чаго-н.

  • Н. ворага.

ненавіснік, ✂, м.

Чалавек, які ненавідзіць каго-, што-н., жадае зла.

|| ж. ненавісніца, ✂.

|| прым. ненавісніцкі, ✂.

ненавісны, ✂.

Які выклікае нянавісць, агіду.

  • Н. вораг.

|| наз. ненавіснасць, ✂.

ненаглядны, ✂.

  1. Каханы, самы дарагі.

    • Сустрэць ненаглядную (наз.).
  2. Вельмі прыгожы, ад якога нельга адарваць вачэй.

    • Ненаглядныя сінія далі.

ненадоўга, прысл.

На кароткі час.

  • Паехаць н.

ненажэрны, ✂ (разм.).

  1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы.

    • Н. шчупак.
    • Н. агонь (перан.).
  2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны да чужога.

    • Н. характар.

|| наз. ненажэрнасць, ✂.

ненападзенне, ✂, н.

Адмаўленне дагаворных дзяржаў ад якіх-н. варожых дзеянняў у адносінах паміж сабой.

  • Дагавор аб ненападзенні.