Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клабук, ✂, м.

Высокі галаўны ўбор з пакрывалам, які носяць праваслаўныя манахі.

клавесін, ✂, м.

Даўнейшы клавішна-струнны музычны інструмент, падобны на фартэпіяна.

|| прым. клавесінны, ✂.

клавікорды, ✂.

Даўнейшы ўдарны клавішны музычны інструмент.

|| прым. клавікордны, ✂.

клавіш, ✂, м. і клавіша, ✂, ж.

Пласцінка, удар па якой, націсканне на якую прыводзіць у рух рычагі механізма (раяля, баяна, тэлефоннага апарата, пішучай машынкі і пад.).

|| прым. клавішны, ✂.

  • Клавішныя інструменты.

клавіятура, ✂, ж.

Сістэма клавішаў.

  • К. раяля.
  • К. пішучай машынкі.

|| прым. клавіятурны, ✂.

кладаўшчык, ✂, м.

Работнік склада.

|| ж. кладаўшчыца, ✂.

|| прым. кладаўшчыцкі, ✂.

кладка, ✂, ж.

  1. гл. класці.

  2. Частка якой-н. пабудовы — тое, што зложана з цэглы, каменю (спец.).

    • Старажытная к.
  3. Дошка, жэрдкі або некалькі пален, прыстасаваныя для пераходу цераз рэчку, канаву, гразкае месца і пад., а таксама невялікі драўляны памост на беразе рэчкі для паласкання бялізны, чэрпання вады.

◊

  • Кладка яец — адкладванне яец насякомымі, птушкамі.

кладоўка, ✂, ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.

клады, ✂ (абл.).

Могілкі.

клак, ✂, м.

Тое, што і пыж.

|| прым. клаковы, ✂.