Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кінаакцёр, ✂, м.

Артыст кіно.

|| ж. кінаактрыса, ✂.

|| прым. кінаакцёрскі, ✂.

кінааматар, ✂, м.

Чалавек, які здымае кіно як аматар, непрафесіянал.

|| прым. кінааматарскі, ✂.

кінаапарат, ✂, м.

Апарат для здымак і паказу кінафільмаў.

кінавар, ✂, ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінаварны, ✂.

кіназдымка, ✂, ж.

Здымка на кінематаграфічную стужку.

кіназнаўства, ✂, н.

Навука, якая даследуе кіно як мастацтва, сродак асветы і інфармацыі.

|| прым. кіназнаўчы, ✂.

  • К. факультэт.

кінакарціна, ✂, ж. (разм.).

Мастацкі фільм.

кіналогія, ✂, ж.

Навука пра сабак.

|| прым. кіналагічны, ✂.

кінамеханік, ✂, м.

Спецыяліст па дэманстрацыі кінафільмаў.

кінаперасоўка, ✂, ж.

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.