Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кайданы, .

У дарэвалюцыйнай Расіі і многіх іншых краінах: злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах.

  • Закаваць у к.

|| прым. кайданавы, і кайданны, .

кайло, , н.

Кірка ў гарнякоў.

|| прым. кайловы, .

кайназойскі, :

  • Кайназойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, што суадносіцца з існаваннем самай маладой групы адкладаў парод.

кайнэ, нескл., н. (спец.).

Функцыянальны тып мовы, што выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага сродку паўсядзённых зносін з шырокім дыяпазонам камунікатыўных сфер ва ўмовах рэгулярных сацыяльных кантактаў паміж носьбітамі розных дыялектаў або моў.

кайстра, , ж.

Торба, клунак.

какава, нескл., ж.

  1. Трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу.

  2. Парашок з зярнят гэтага дрэва, ужываецца для прыгатавання напітку, а таксама сам напітак.

|| прым. какававы, .

какаду, нескл., м.

Род папугаяў з доўгім чубам і моцнай дзюбай.

какаін, , м.

Атрутнае рэчыва, якое здабываецца з лісця трапічнай расліны і выкарыстоўваецца як абязбольваючы або наркатычны сродак.

|| прым. какаінавы, .

какаінізм, , м.

Хваравітая цяга да какаіну як наркатычнага сродку.

какаініст, , м.

Хворы на какаінізм.

|| ж. какаіністка, .

|| прым. какаінісцкі, .