кілім,
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.
- Там ткуць кілімы дарагія.
||
кілім,
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.
||
кілішак,
Шкляная чарка на ножцы.
||
кіло,
Тое, што і кілаграм.
кіль,
Падоўжны брус, які праходзіць па ўсёй даўжыні судна ў сярэдзіне яго днішча.
||
кільватэр,
Хвалевы струмень, які застаецца за ідучым суднам.
||
кілька,
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.
||
кімано,
Японскае нацыянальнае адзенне свабоднага крою з вельмі шырокімі рукавамі.
кімберліт,
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы.
||
кімвал,
Старадаўні музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.
||
кіна...
Першая частка складаных слоў са