Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выстрал, ✂, м.

Тое, што і стрэл.

выстраліць, ✂; зак.

Тое, што і стрэліць.

|| незак. выстрэльваць, ✂.

выстраляць, ✂; зак.

Страляючы, расходаваць.

  • В. усе патроны.

|| незак. выстрэльваць, ✂.

выстрачыць, ✂; зак.

Прашыць на швейнай машыне.

  • В. каўнер.

|| незак. выстрочваць, ✂.

выстрыгчы, ✂; зак.

Стрыжкай выдаліць.

  • В. пасму валасоў.

|| незак. выстрыгаць, ✂.

выстудзіць, ✂; зак.

Выпусціўшы цяпло; моцна ахаладзіць.

  • В. хату.

|| незак. выстуджваць, ✂.

выстукаць, ✂; зак.

  1. Умоўнымі стукамі перадаць, узнавіць (разм.).

    • В. тэлеграму.
  2. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па целе абследаваць стан унутраных органаў.

    • В. лёгкія.
    • Доктар выстукаў хворага.

|| незак. выстукваць, ✂.

выступ, ✂, м.

Частка якога-н. прадмета, якая выступае, выдаецца ўперад.

  • В. скалы.

выступіць, ✂; зак.

  1. Выйсці наперад адкуль-н. з-за чаго-н. ці стаць бачным, праявіцца.

    • З натоўпу выступіла жанчына.
  2. Адправіцца ў другое месца, выйшаўшы з месца стаянкі.

    • В. у паход.
  3. Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні.

    • На целе выступілі кроплі поту.
  4. Зрабіць, выканаць што-н. публічна.

    • В. з канцэртам, з дакладам.
    • В. у друку супраць каго-н., у абарону каго-н.
    • В. на сходзе.
    • В. супраць несправядлівасці.

|| незак. выступаць, ✂.

|| наз. выступленне, ✂.

выступленне, ✂, н.

  1. гл. выступіць.

  2. Прамова, выказванне на сходзе, а таксама ігра артыста перад публікай.

    • Справаздачнае в.
    • Публічнае в.