невыканальны,
Такі, што не можа быць выкананы.
- Невыканальнае заданне.
- Невыканальная мара.
||
невыканальны,
Такі, што не можа быць выкананы.
||
невыкананне,
Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць.
Ухіленне ад выканання пастаноў, законаў.
невыкараняльны,
Які не паддаецца выкараненню.
||
невылазны,
Такі, па якім цяжка прайсці, з якога цяжка выбрацца; непраходны.
||
невылечны,
Які нельга вылечыць.
||
невымерны,
Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі.
||
невыносны,
Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны.
||
невычарпальны,
Які практычна цяжка вычарпаць, выкарыстаць поўнасцю; вельмі багаты.
||
невычэрпны,
Тое, што і невычарпальны.
||
невядомасць,
Адсутнасць звестак, ведаў аб кім-, чым
Сціплае, непрыкметнае існаванне.