Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

круты2 прым.

  1. Густа звараны, замешаны да гушчыні.

    • Крутое яйцо.
    • Крутое цеста.
  2. Туга звіты, скручаны.

    • Крутая пража.

крухмал, , м.

Мучністы вуглявод, які накопліваецца ў клетках у выглядзе зерняў.

  • Бульбяны к.
  • Кукурузны к.

|| прым. крухмальны, .

  • К. завод.
  • Крухмальныя манжэты (накрухмаленыя).

крухмалісты, .

Які ўтрымлівае ў сабе многа крухмалу.

|| наз. крухмалістасць, .

крухмаліць, ; незак.

Мачыць у крухмальным растворы для надання цвёрдасці, глянцу.

  • К. бялізну.
  • К. ручнікі.

|| зак. накрухмаліць, .

|| наз. крухмаленне, .

круцель, , м. (разм.).

Хітрун, махляр.

|| ж. круцелька, .

|| прым. круцельскі, .

круцельства, , н. (разм.).

Паводзіны, дзеянні круцяля; махлярства, ашуканства.

  • Займацца круцельствам.

круцёлка, , ж. (разм.).

  1. Назва розных прыстасаванняў, прадметаў, якія круцяцца.

  2. Легкадумная, ветраная жанчына.

|| прым. круцёлачны, .

круцізна, , ж.

  1. гл. круты.

  2. Крутое месца, абрыў.

    • Па такой круцізне цяжка падняцца.

круціцца, ; незак.

  1. Вярцецца па кругу або вакол сваёй восі.

    • Свердзел круціцца.
  2. Быць ахопленым віхравым рухам; кружыцца.

    • Снег круціўся ля страхі.
    • У паветры круціўся пыл.
  3. Пастаянна быць дзе-н., ля каго-, чаго-н.

    • Пастаянна к. ля магазіна.
    • Дзіця круціцца ля бацькі.
  4. Неспакойна паварочвацца то ў адзін, то ў другі бок, вярцецца.

    • К. на месцы.
  5. перан. Быць у пастаянных клопатах, турботах.

    • Цэлы дзень кручуся на кухні.
  6. Хітрыць, выкручвацца (разм.).

    • Як ні круціся, а праўда ёсць праўда.
  7. Быць у любоўных адносінах з кім-н.; любіцца (разм.).

|| аднакр. крутнуцца, і крутануцца, .

|| наз. кручэнне, .

круціць, ; незак.

  1. Вярцець па кругу.

    • К. сячкарню.
    • К. кран.
  2. Паварочваць то ў адзін, то ў другі бок.

    • К. галавой.
  3. Звіваючы, вырабляць, скручваць што-н.

    • К. перавяслы.
    • К. папяросу.
  4. Звязваць, сцягваць.

    • К. рукі назад.
  5. Уздымаючы, прыдаваць віхравы рух чаму-н.

    • Вецер круціць пыл.
    • Мяцеліца круціць (без дап.).
  6. Хітрыць, не даваць прамога адказу (разм.).

    • Гэты чалавек праўду не гаворыць, а круціць.
  7. Караючы, цягаць за вушы, валасы (разм.).

    • К. сына за вуха.
  8. перан. Распараджацца па-свойму, камандаваць, не лічачыся з чыімі-н. інтарэсамі.

    • Мужам круціла, як хацела (разм.).
  9. Быць у любоўных адносінах з кім-н. (разм.).

  10. Свідраваць дзіркі ў чым-н.

  11. перан. Прычыняць рэзкі боль.

    • Цэлы дзень круціць, усё ломіць.

|| зак. скруціць, .

|| аднакр. крутнуць, і крутануць, .

|| наз. кручэнне, .

|| прым. круцільны, .

  • Круцільная машына.